Кваліфікацыйны турнір на 2 разрад
Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 2 разрад
- Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам. - Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца з 24 студзеня па 1 лютага 2026 г. па адрасе г.Мінск, 4ы зав.Кальцова 51, оф.713, 7 паверх - Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з дабаўленнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. - Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты, якія маюць афіцыйна прысвоены 3 разрад. Падчас рэгістрацыі трэба падцвердзіць прысваенне 3 разраду. Падцверджаннем можа з'яўляцца: - копія ці выпіска з загаду раённай адміністрацыі аб прысваенні разрада; - класіфікацыйная кніжка з запісам аб прысваенні і пячаткай раённай адміністрацыі. - Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
- Рэгістрацыя і ўнёскі.
Для папярэдняй рэгістрацыі трэба даслаць прозвішча, імя і год нараджэння ўдзельніка, а таксама фота дакумента, які падцвярджае прысваенне 3 разряду, у кантакт-цэнтр:- Viber: chesshouse viber://pa/?chatURI=chesshouse
- Telegram: chesshousebot https://t.me/chesshousebot
Пасля падцверджання можна аплачваць турнірны ўнёсак для канчатковай рэгістрацыі:
-
- Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Аплаціць унёсак можна толькі ў адміністратара, пры гэтым турнірны ўнёсак для сяброў клуба складае 45 рублёў. - Рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Рэгістрацыя магчымая ў адміністратара ці параз АРІП
Турнірны ўнёсак пры гэтым складае:- 60 рублёў для сяброў Беларускай федэрацыі шахмат
- 70 рублёў для ўсіх шахматыстаў.
- 24 студзеня - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 24 студзеня магчымая па месцы правядзення турніру з 10:30 да 10:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай павялічанага турнірнага ўнёску (55, 70 ці 80 рублёў адпаведна).
- Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.
- Праграма спаборніцтваў.
- 24.01 субота: 11:00 - адкрыццё, 11:15 - 1–2 тур;
- 25.01 нядзеля: 11:00 - 3–4 тур;
- 30.01 пятніца: 18:00 - 5 тур;
- 31.01 субота: 11:00 - 6–7 тур;
- 01.02 нядзеля: 11:00 - 8–9 тур. Праз 15 хвілін пасля сканчэнн апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
- Кожны гульнявы дзень с двумя турамі (акрамя 30.01) паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
- Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па большай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:- Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без горшага выніку)
- Каэфіцыент Бухгольца
- Каэфіцыент Бергера
- Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызёры – дадатковымі прызамі. Атрымаць прызы можна толькі падчас закрыцця спаборніцтваў асабіста. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці, пазбаўляюцца права на прызы. - Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. - Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў. - Дадатковая інфармацыя.
Норма 2 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.
Палажэнне размешчана на сайце https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-24-01-2026