Сяброўскі бліц

22 марта 2025

для всех желающих

Мінск, вул. Прытыцкага, 29, ГЦ "Цівалі", 3 паверх, пам. 335

Палажэнне
аб правядзенні турніру «Сяброўскі бліц».


1.    Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца 22 сакавіка 2025 г. у клубе Шахматны дом у Цівалях па адрасе г. Мінск, вул. Прытыцкага, 29, ГЦ "Цівалі", 3 паверх, пам. 335
2.    Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу – 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без важкай прычыны і не папярэдзіў пра гэта суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3.    Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія не маюць на момант пачатку турніру прыкмет захворвання і павышанай тэмпературы.
4.    Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5.    Рэгістрацыя.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў стандартным памеры ажыццяўляецца да 21 сакавіка. Рэгістрацыя ў дзень турніру дазваляецца з 10:00 да 10:15 пры аплаце ўнёску, павялічанага на 20%, пры наяўнасці вольных месцаў. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1.    па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул. Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі, праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (у працоўны час клуба)
2.    у клубе Шахматны дом на пр. Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі, праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (у працоўны час клуба)
3.    у клубе Шахматны дом у ТЦ Цівалі на вул. Прытыцкага, 29 з аплатай наяўнымі, праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (у працоўны час клуба)
4.    на сайце клуба з аплатай анлайн праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (кругласутачна) https://chesshouse.by/be/tournaments/blitz-22-03-2025#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6.    Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 40 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 35 рублёў для сяброў БФШ і 30 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом і сеньёраў (60 гадоў і старэйшых пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
7.    Праграма спаборніцтваў.
o    22.03: 10:30 - адкрыццё, 10:45 – 1–9 тур;
o    Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
8.    Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1.    каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку);
2.    каэфіцыент Бухгольца;
3.    каэфіцыент Бергера.
9.    Узнагароджанне.
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
10.    Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
11.    Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

Ближайшие турниры

Квалификационный шахматый турнир с нормой I разряда

15 - 30 марта 2025

для шахматистов 1-2 разряда

г. Минск Старовиленский тракт, 41, каб. 304