Кваліфікацыйны турнір на 4 разрад
Запрашаем шахматыстаў 2008 г.н. і маладзейшых пазмагацца за выкананне нормы 4 разраду ў кваліфікацыйным турніры па шахматах, які пройдзе ў клубе Шахматны дом з 21 студзеня па 4 лютага 2023 года.
Палажэнне
аб правядзенні дзіцячага кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад
- Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) з 21 студзеня па 4 лютага 2023 г. - Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секундаў на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца. - Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2008 г.н. і маладзейшыя, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах, і не маюць на момант пачатку кожнага туру падвышанай тэмпературы ці іншых прыкметаў захворвання. - Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
- Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 20 студзеня складае 40 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 35 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 21 студзеня магчымая з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:- па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
- у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
- у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
- на сайце клуба з аплатай праз сістэму "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-21-01-2023#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
- Праграма спаборніцтваў.
- 21.01: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1 тур;
- 22.01: 10:00 – 2-3 тур;
- 28.01: 10:00 – 4-5 тур;
- 29.01: 10:00 – 6-7 тур;
- 04.02: 10:00 – 8-9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
- Кожны гульнявы дзень з двума турамі (акрамя 21.01) паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
- Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:- Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
- Каэфіцыент Бухгольца
- Каэфіцыент Бергера
- Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы. - Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай. - Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.