Кваліфікацыйны турнір на 3 разрад
Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 3 разрад
-
Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - развіццё і папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам, атрыманне гульнявога досведу і падвышэнне ўзроўню майстэрства шахматыстаў, выкананне разрадных нарматываў. -
Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца з 26 верасня па 10 кастрычніка 2026 г. у клубе Шахматны дом на Партызанскім (г. Мінск, пр.Партызанскі, 30А) -
Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. -
Удзельнікі.
Да ўдзелу шахматысты, якія маюць 4 разрад па шахматах. -
Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскій В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
-
Рэгістрацыя і ўнёскі.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.-
Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі ў адміністратара да 25 верасня, пры гэтым турнірны ўнёсак для сяброў клуба складае 50 рублёў. -
Рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Рэгістрацыя магчымая ў адміністратара ці на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці параз АРІП да 25 верасня.
Турнірны ўнёсак пры гэтым складае:-
70 рублёў для ўсіх шахматыстаў
-
60 рублёў для сяброў Беларускай федэрацыі шахмат
-
-
26 верасня - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 26 верасня магчымая па месцы правядзення турніру з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай павялічанага турнірнага ўнёску: 60, 70 ці 80 рублёў адпаведна. -
Таксама для рэгістрацыі можна перайсці ў шахматнага бота ў тэлеграм, ва ўкладцы "События" знайсці "Турнiр па хуткiх шахматах "Жнiвень"", увесці ўсе неабходныя дадзеныя і адправіць заяўку на турнір.
-
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.
-
Праграма спаборніцтваў.
-
26.09 субота: 10:00 - адкрыццё, 10:15 - 1-2 тур;
-
27.09 нядзеля: 10:00 – 3-4 тур;
-
03.10 субота: 10:00 – 5-6 тур;
-
04.10 нядзеля: 10:00 – 7-8 тур;
-
10.10 субота: 10:00 – 9-10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
-
Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і печыва.
-
-
Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
-
Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
-
Каэфіцыент Бухгольца
-
Каэфіцыент Бергера
-
Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможца і прызёры - дадатковымі прызамі. Атрымаць прызы можна толькі падчас закрыцця спаборніцтваў асабіста. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы. -
Узнагароджанне трэнераў
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай. -
Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў. -
Дадатковая інфармацыя.
Норма 3 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапушчаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Афіцыйная старонка турніра і першакрыніца Палажэння: https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-26-09-2026
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.