Кваліфікацыйны турнір на 2 разрад
Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 2 разрад
- Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам. - Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца з 4 па 12 кастрычніка 2025 г. па адрасе г.Мінск, 4ы зав.Кальцова 51, оф.713, 7 паверх - Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з дабаўленнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. - Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты, якія маюць 3 разрад. Падчас рэгістрацыі трэба падцвердзіць прысваенне 3 разраду. - Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
- Рэгістрацыя і ўнёскі.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Пасля рэгістрацыі і аплаты ўнёску ўдзельнік павінен даслаць фота дакумента, які падцвярджае прысваенне 3 разряду, у кантакт-цэнтр праз вайбер viber://pa/?chatURI=chesshouse ці тэлеграм https://t.me/chesshousebot- Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі ў адміністратара, пры гэтым турнірны ўнёсак для сяброў клуба складае 45 рублёў. - Рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Рэгістрацыя магчымая ў адміністратара ці на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці параз АРІП https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-04-10-2025#registration
Турнірны ўнёсак пры гэтым складае:- 70 рублёў для ўсіх шахматыстаў
- 60 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом.
- 60 рублёў для сяброў Беларускай федэрацыі шахмат
- 4 кастрычніка - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 4 кастрычніка магчымая па месцы правядзення турніру з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%. - Таксама для рэгістрацыі можна перайсці ў шахматнага бота ў тэлеграм, ва ўкладцы "События" знайсці "Кваліфікацыйны турнір на 2 разрад", увесці ўсе неабходныя дадзеныя і адправіць заяўку на турнір.
Падаць заяўку на турнір
- Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.
- Праграма спаборніцтваў.
- 04.10 субота: 10:00 - адкрыццё, 10:15 - 1–2 тур;
- 05.10 нядзеля: 10:00 - 3–4 тур;
- 10.10 пятніца: 17:30 - 5–6 тур;
- 11.10 субота: 10:00 - 7–8 тур;
- 12.10 нядзеля: 10:00 - 9–10 тур. Праз 15 хвілін пасля сканчэнн апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
- Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
- Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па большай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:- Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без горшага выніку)
- Каэфіцыент Бухгольца
- Каэфіцыент Бергера
- Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызёры – дадатковымі прызамі. Атрымаць прызы можна толькі падчас закрыцця спаборніцтваў асабіста. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці, пазбаўляюцца права на прызы. - Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў. - Дадатковая інфармацыя.
Норма 2 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.