Кваліфікацыйны турнір на 3 разрад

22 октября - 5 ноября 2023

для шахматыстаў 4 разрада

г. Мінск, вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2

Запрашаем усіх ахвотных, хто ўжо мае 4 разрад, пазмагацца за выкананне нормы 3 разраду па шахматах у кваліфікацыйным турніры, які пройдзе ў Шахматным доме на Пушкінскай па раніцах выхадных з 22 кастрычніка па 5 лістапада. Норма выканання 3 разраду складае 75%, гэта значыць 7,5 балаў з 10 магчымых.

 

Палажэнне
аб правядзенні турніру на 3 разрад

  1. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2) з 22 кастрычніка па 5 лістапада 2023 г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секундаў на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія маюць 4 разрад па шахматах і не маюць на момант пачатку кожнага туру падвышанай тэмпературы ці іншых прыкметаў захворвання.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Унёскі і рэгістрацыя.
    Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
    Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 21 кастрычніка складае 45 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 40 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 22 кастрычніка магчымая з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
    Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі: 
    1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
    2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
    3. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
    4. на сайце клуба з аплатай праз сэрвіс "Аплаці", ці праз АРІП, ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-22-10-2023#registration

Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  1. Праграма спаборніцтваў.
    • 22.10: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1-2 тур;
    • 28.10: 10:00 – 3-4 тур;
    • 29.10: 10:00 – 5-6 тур;
    • 04.11: 10:00 – 7-8 тур;
    • 05.11: 10:00 – 9-10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
    • Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
  2. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  3. Узнагароджанне ўдзельнікаў. 
    Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
  4. Узнагароджанне трэнераў. 
    Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
  1. Дадатковая інфармацыя.
    Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
    Кожны ўдзельнік павінен запісваць партыю
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне. 

Ближайшие турниры

Блиц в БГУФК

25 апреля 2024

учащиеся 8-10 классов

БГУФК, пр.Победителей, 105

Квалификационный турнир в МГДДиМ с нормой 4 разряда

20 - 28 апреля 2024

шахматисты без разряда

г. Минск Старовиленский тракт, 41, каб. 304

Республиканский командный турнир среди клубных команд и команд коллективов «Мемориал В.Д.Купрейчика».

17 - 21 мая 2024

для всех желающих

г.Минск, РЦОП (ул.К.Маркса, 10)