Бліц-турнір "Ліпень"

9 июля 2026

для всех желающих

г. Мінск, вул.Усходняя, 56

Палажэнне
аб правядзенні бліц-турніру "Ліпень"

Падаць заяўку на турнір

  1. Мэты і задачы
  2. Мэта мерапрыемства - развіццё і папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам, атрыманне гульнявога досведу і падвышэнне ўзроўню майстэрства шахматыстаў.
  3. Час і месца. 
    Спаборніцтвы праводзяцца 9 ліпеня 2026 г. па адрасе г. Мінск, вул.Усходняя, 56
  4. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу – 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без важкай прычыны і не папярэдзіў пра гэта суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
  5. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя .
  6. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  7. Рэгістрацыя. 
    Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў стандартным памеры ажыццяўляецца да 8 ліпеня. Рэгістрацыя ў дзень турніру дазваляецца да 17:45 пры аплаце павялічанага ўнёску, пры наяўнасці вольных месцаў. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
    1. у клубе Шахматны дом на вул. Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі, праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (у працоўны час клуба)
    2. у клубе Шахматны дом на пр. Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі, праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (у працоўны час клуба)
    3. у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул. Прытыцкага, 29 з аплатай наяўнымі, праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (у працоўны час клуба)
    4. на сайце клуба з аплатай анлайн праз сэрвіс "Аплаці" або праз АРІП (кругласутачна) https://chesshouse.by/be/tournaments/blitz-09-07-2026#registration
    5. Таксама для рэгістрацыі можна перайсці ў шахматнага бота ў тэлеграм, ва ўкладцы "События" знайсці  "Бліц-турнір "Ліпень"", увесці ўсе неабходныя дадзеныя і адправіць заяўку на турнір.

      Падаць заяўку на турнір

Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  1. Унёскі. 
    Унёсак за ўдзел у турніры складае 40 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 35 рублёў для сяброў БФШ і 30 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом і сеньёраў (60 гадоў і старэйшых пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак складае 50, 45 ці 35 рублёў адпаведна.
  2. Праграма спаборніцтваў.
    • 09.07 (чацвер): 18:00 - адкрыццё, 18:15 – 1–9 тур;
    • Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
  3. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку);
    2. каэфіцыент Бухгольца;
    3. каэфіцыент Бергера.
  4. Узнагароджанне. 
    Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
    Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
  5. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
    Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста. Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.
  6. Дадатковая інфармацыя.
    Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння. 
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне. 
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

    Афіцыйная старонка турніра і першакрыніца Палажэння: https://chesshouse.by/be/tournaments/blitz-09-07-2026  
    Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.

Ближайшие турниры

Июльский блиц

10 июля 2026

для всех желающих

г. Минск, ул. Раковская, 24

Первый женский шахматный турнир в Пешке 👸

11 июля 2026

для девушек-шахматисток

г. Минск, ул. Кропоткина, 59, шахматное кафе "Пешка"

Шестой этап лиги по Рапиду в "Пешке"

11 июля 2026

Для всех желающих

г. Минск, ул. Кропоткина, 59, шахматное кафе "Пешка"